Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыедзе Занусі


Кшыштаф Занусі

Кшыштаф Занусі

Польскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі правядзе майстар-кляс для ўдзельнікаў Кангрэсу каталіцкіх СМІ ў Горадні, паведамляе Catholic.by.

24–26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай сэмінарыі зьбяруцца журналісты-католікі, каб разам паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасьці Касьцёлу ва ўсёй прасторы мас-мэдыя.

Кшыштаф Занусі – адзін з самых вядомых польскіх кінатворцаў за мяжой. Яго кіно глыбока аўтарскае – ён піша сцэнары, рэалізуе іх ва ўласьцівай сабе форме, часта супрацоўнічае з аднымі і тымі ж акцёрамі.

У 1984 годзе Занусі атрымаў «Залатога льва» – галоўную ўзнагароду Вэнэцыянскага кінафэстывалю.

Фільмаграфія кінарэжысэра налічвае больш за 20 паўнамэтражных мастацкіх фільмаў, каля 10 кароткамэтражных і каля 30 тэлевізійных фільмаў.

Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасьці ганаровага госьця Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад».
XS
SM
MD
LG