Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуса аштрафавалі на 2 мільёны за «заклікі да эканамічных санкцый»


Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус

Былы кандыдат у прэзыдэнты і былы палітвязень 24 ліпеня атрымаў позву зь Ленінскага раённага суду Менску, згодна зь якой мусіць выплаціць 2 мільёны беларускіх рублёў «за заклікі да эканамічных санкцый».

19 сакавіка і месяцам пазьней Дзьмітрый Вус двойчы зьвяртаўся да Рады міністраў Эўразьвязу і вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зьменаў у сфэры правоў чалавека і лібэралізацыі Выбарчага кодэксу.

Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд Вусу, аштрафаваўшы яго на два мільёны рублёў. Ва ўсякім выпадку, позву зь Ленінскага суду ад імя судовага выканаўцы Тацьцяны Стральчонак Дзьмітрый Вус атрымаў 24 ліпеня.

«Маразм мацнее; здаровы сэнс адсутнічае. Камусьці вельмі хацелася мяне пакараць, вось яны і правялі завочнае судзілішча і вынесьлі прысуд. Я так разумею, рашэньне суду ёсьць, судовы выканаўца зь мяне ня зьлезе, — паведаміў «Беларускаму партызану» Дзьмітрый Вус.

Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў за падзеі 19 сьнежня і адбываў тэрмін у Магілёўскай калёніі. У канцы мінулага году Дзьмітрый Вус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.
XS
SM
MD
LG