Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будуць судзіць Андрэя Моўчана


Андрэй Моўчан
Андрэй Моўчан

16 ліпеня суд быў перанесены з-за няяўкі міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі».

У судзе Першамайскага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня.
Яго вінавацяць па арт. 23.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і па арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

Моўчан быў затрыманы 14 ліпеня. Пры затрыманьні Моўчана зьбівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У актывіста ў заплечніку супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі «НЕ» сьмяротнаму пакараньню!"

Яго вінавацяць па арт. 23.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і па арт.17.1 (дробнае хуліганства).

4 ліпеня Першамайскі суд Менска аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады яго таксама моцна зьбілі міліцыянты, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG