Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Амельчанка абвясьціў галадоўку ў ізалятары


Іван Амельчанка
Іван Амельчанка

Аўтар пэрформансу «Мусарок» асуджаны на 12 сутак паводле артыкула 23.4 КаАП «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў».

Пра галадоўку Івана Амельчанкі стала вядома ад ягонага адваката, які наведаў вязьня 20 ліпеня, перадае БелаПАН.

Праз адваката Амельчанка перадаў скаргу ў ЦВК на адмову акруговай выбарчай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 зарэгістраваць ініцыятыўную групу Амельчанкі па вылучэньні яго кандыдатам у дэпутаты.

Намесьнік кіраўніка выбарчага штабу кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк: «Сваё рашэньне камісія матывавала тым, што Амельчанка асабіста не прыйшоў з заявай, а накіраваў яе па пошце. Аднак у артыкуле 65 Выбарчага кодэксу нічога не гаворыцца пра тое, што асоба, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты, павінна асабіста прысутнічаць у камісіі пры падачы заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы», — цытуе намесьніка кіраўніка выбарчага штабу кампаніі «Гавары праўду».

У пададзенай скарзе Амельчанка адзначае, што ў 2010 годзе меў месца прэцэдэнт, калі прэтэндэнт на прэзыдэнцкі пост Аляксандар Лукашэнка падаў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю не асабіста, а праз кіраўніка групы Аляксандра Радзькова. Тым ня менш ініцыятыўная група была зарэгістраваная. «Лічу, што ў дачыненьні да маёй ініцыятыўнай групы павінна быць ужыта такое ж правіла», — піша Амельчанка.

Амельчанку затрымалі раніцай 17 ліпеня. Каля 11.00 ён выйшаў з дому на заплянаваную сустрэчу. Пасьля гэтага пра яго нічога не было вядома, мабільны тэлефон не адказваў. Каля 13 гадзіны Івана даставілі ў суд Ленінскага раёну. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў і арыштавалі на 12 сутак.

Напярэдадні, 16 ліпеня, Іван Амельчанка разам з актывістамі моладзевага руху «Zмена» правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой абвясьціў пра намер узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG