Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: «Урад выратаваў «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк»


«Беларусбанк» трапіў у сьпіс 25 банкаў сьвету, якія панесьлі ў 2011 годзе найвялікшыя страты. Пра гэта паведамляе выданьне The Banker.

І хоць «Беларусбанк» па-ранейшаму застаецца першай фінансавай установай краіны і нават падняўся ва ўсясьветным рэйтынгу банкаў з 441-га месца на 420-е, летась ён панёс значныя страты. Яны склалі каля 300 мільёнаў даляраў.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багдановіч з гэтай нагоды адзначае:

«У нас існуюць два бухгальтарскія ўлікі. Першы — гэта нацыянальны, паводле якога «Беларусбанк» ня мае стратаў. Тут, як кажуць, улік свой — рубель быў, рубель застаецца. І другі — паводле міжнародных стандартаў, які паказвае буйныя страты. Гэта зьвязана з падзеньнем кошту нацыянальнай валюты. Яна стала таньнейшая больш чым у два з паловай разы. І гэта прывяло да страты капіталу.

Урад выратаваў гэтую сытуацыю. Ён выдзеліў зь бюджэту вялікую суму. Інакш быў бы крызіс. Урад выратаваў «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG