Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створана 6305 участкаў для галасаваньня


На выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў будзе працаваць 6305 участкаў для галасаваньня.

У тым ліку 268 — у санаторыях, прафілякторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафіляктычных установах, 39 — у воінскіх частках.

Пра гэта паведаміў БелТА сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Паводле Лазавіка, на гэтых выбарах у параўнаньні зь мінулымі ўчасткаў для галасаваньня створана «некалькі менш»:

«Гэта наступства ўдасканаленьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня, што дазволіла ў выніку ўдасканальваць і структуру выбарчых участкаў».

Не пазьней за 5 жніўня павінна прайсьці вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Гэтым правам валодаюць палітычныя партыі, іншыя грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне, якія могуць вылучаць кандыдатаў у камісіі шляхам падачы заяваў.

Не пазьней за 8 жніўня павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі. Гэтым будуць займацца гарадзкія і раённыя выканаўчыя камітэты, а таксама раённыя адміністрацыі ў гарадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG