Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар Мартынаў выступіць у Брусэлі


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

23 ліпеня ў Брусэлі беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым возьме ўдзел у штогадовай нарадзе кіраўнікоў МЗС сяброў Усходняга партнэрства, краін-сяброў ЭЗ, кіраўніцтва Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў і Эўракамісіі, паведамляе сайт беларускага МЗС.

«Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць прамежкавыя вынікі працы Ўсходняга партнэрства, пэрспэктывы яго разьвіцьця, а таксама прынятую Эўразьвязам у траўні гэтага года „дарожную мапу“ Усходняга партнэрства на 2012 — 2013 гады».

Пазыцыю Беларусі па пытаньнях дачыненьняў з Эўразьвязам прадставіць у Бусэлі кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Паводле прэс-службы беларускага МЗС, Мартынаў выкажацца таксама адносна «павышэньня эфэктыўнасьці Ўсходняга партнэрства, правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам структур ЭЗ і кіраўнікамі дэлегацый краін-удзельніц нарады».
XS
SM
MD
LG