Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці дазволілі зьбіраць подпісы ў цэнтры гораду


Берасьцейскі гарвыканкам
Берасьцейскі гарвыканкам

Берасьцейскі гарвыканкам адмяніў рашэньне пра забарону выстаўляць пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты на некаторых цэнтральных вуліцах.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Ўладзімер Малей. Ён расказаў, што дазволілі выстаўляць пікеты на вуліцы Міцкевіча, бульвары Касманаўтаў, бульвары Шаўчэнкі, сквэры Іконьнікава. Раней яны былі ў сьпісе месцаў, забароненых для пікетаваньня.

Аднак, Уладзімер Малей кажа, што самае зручнае месца збору подпісаў — ажыўленая пешаходная вуліца Савецкая — застаецца пад забаронай.

Гарвыканам 4 ліпеня фактычна ўнемажлівіў збор подпісаў у цэнтры Берасьця. Праваабаронцы і прадстаўнікі адразу запатрабавалі перагляду гэтага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG