Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніі Дашкевіча віншавалі з Днём народзінаў іншыя вязьні


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Пра гэта паведаміла намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, якая наведала Глыбоцкую калёнію, дзе утрымліваюць яе жаніха.

20 ліпеня, у дзень наведваньня калёніі, Зьмітру Дашкевічу споўніўся 31 год. Мінулы дзень народзінаў актывіст таксама сустракаў за кратамі.

Наста Палажанка кажа, што настрой у Зьмітра, нягледзячы на ўсе выпрабаваньні, якія ён зьведаў, застаецца добрым:

«У яго моцны настрой, хаця ён ўсё разумее пра крымінальную справу. Яго там падтрымліваюць іншыя вязьні калёніі, у тым ліку віншавалі яго з днём народзінаў. Унутры сябе ён лічыць, што паступае слушна, што інакш ня можа, і адпаведна настрой у яго ў парадку. Ні на што ня скардзіцца, выглядае нармальна. Адмовіўся ад першага допыту, нават называць свае дадзеныя адмовіўся».

Паводле яе зьвестак, апошні раз у карцэры Зьміцер Дашкевіч адбыў 15 сутак.

Палітвязьню, які пакараны на 2 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве, пагражае яшчэ год зьняволеньня за непадпарадкаваньне адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG