Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дашкевічу і ўсім палітвязьням, якіх у нас няма»


Усевалад Сьцебурака. Аўтар фота - Ганна Бабіцкая

Усевалад Сьцебурака. Аўтар фота - Ганна Бабіцкая

Усевалад Сьцебурака прысьвяціў Зьмітру Дашкевічу верш. Твор зьявіўся 20 ліпеня ў Жывым Журнале паэта. Ён называецца «Зьмітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў і ўсім палітзьняволеным, якіх у нас няма».



***

Калі нават засыпаць мядзьведзямі
усю Беларусь – да дахаў,
ці лягчэй стане тым,
хто адседзелі?
хто адседзеўся
– унікнуць жахаў?

Калі ўсе сацыяльныя сеткі
закіпяць ў супраціўным настроі,
там шпацыр застанецца гэткі ж –
з канваірам у казённым строі.

Калі будзе натоўп гуляцца
у рэвалюцыю пляскатую –
той, хто там,
– не пабачыць розьніцы
паміж блазнамі і катамі...

Я палю. я маўчу. я думаю.
што такога ўва мне не стае?
Аднагодкі мы зь ім
– у тры дні розьніцы,
але ён свабаднейшы ў турме...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG