Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кватэра дэнвэрскага стралка замінаваная


Кватэра Джэймса Холмса, які забіў 12 і параніў 50 чалавек на прэм'еры фільма «Цёмны Рыцар: Адраджэньне легенды», замініраваная. Пра гэта 20 ліпеня паведамляе Associated Press са спасылкай на кіраўніка паліцыі горада Аўрора ў Каларада, ЗША, дзе адбыўся інцыдэнт.

Паводле паліцыянтаў, прылада выбуховага мэханізму настолькі складаная, што разьмінаваньне можа заняць ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Аб колькасьці і кшталце выбухоўкі не паведамляецца.

Кватэра Холмса знаходзіцца на трэцім паверсе жылога комплексу ў Аўроры. Для таго, каб зазірнуць туды, паліцыянты выкарысталі пажарную машыну зь лесьвіцай. На шост даўжынёй больш за тры мэтры яны прымацавалі відэакамэру і прасунулі яго ў акно кватэры Холмса.

Увесь раён, на тэрыторыі якога разьмяшчаецца жылы комплекс, быў эвакуяваны. Паміж домам Холмса і кінатэатрам, дзе ён расстраляў 12 чалавек, крыху больш за шэсьць кілямэтраў. Аб замінаваньні сваёй кватэры Холмс заявіў пасьля таго, як быў затрыманы на паркоўцы кінатэатра.
XS
SM
MD
LG