Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 ліпеня: гадавіна па бойні ў Нарвэгіі; Бярында, Мэльхісэдэк і Шушкевіч у календары; Сусьветны дзень кітоў і дэльфінаў


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі і хмарна і сонечна, тэмпэратура +23.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры – «Праскі акцэнт». Ці ёсьць дылема паміж свабодай і зьмястоўнай дыскусіяй у беларускай онлайн-сфэры? Як адбываецца мадэрацыя на форумах TUT.BY і Радыё Свабода? Ці не ператвараюцца мадэратары ў цэнзараў? Ці адбываецца ў онлайн-сфэры самаачышчэньне ці яно немагчымае без мадэрацыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць: вэб-рэдактар сайту Свабоды, пісьменьнік Сяргей Дубавец, рэдактар сайту tut.by Марына Золатава і блогер Віктар Малішэўскі. Вядзе гутарку Юры Дракахруст.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

На базе дому адпачынку «Лідзія» (Маладачанскі раён) пачне працу міжнародная школа маладзёвага лідэра Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Міжнароднай арганізацыі міграцыі. Сёлета асноўная тэма школы – «Супрацьдзеяньне гандлю людзьмі». Пачатак у 15.00.

Менск. У клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) выступіць гурт «Разьбiтае сэрца пацана». Пачатак у 19.00.

Брусэль. Сустрэча эўрапейскіх міністраў замежных справаў.

* * *

Паважаныя чытачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

23 ліпеня ў 1623 годзе пакінуў гэты сьвет Памва Бярында, навуковец і паэт. Найважнейшая праца Бярынды – ягоны «Лексыкон» – самы вялікі на свой час слоўнік беларускае мовы, які ўключаў сем тысяч словаў і быў надрукаваны ў 1627 годзе ў Куцеінскай друкарні каля Воршы.

23 ліпеня ў 1922 годзе мітрапалітам Беларускім і Менскім абраны Мэльхісэдэк – адна з найярчэйшых асобаў у гісторыі беларускай праваслаўнай царквы. Менавіта ягонымі намаганьнямі беларуская праваслаўная царква ўстала на шлях аўтакефаліі і незалежнасьці ад Масквы. Мэльхісэдэк трапіў пад пільны кантроль ГПУ, ня раз зьведаў арышты, а ўрэшце быў сасланы ў Краснаярск. Празь некалькі гадоў змагар за аўтакефалію беларускага праваслаўя памёр пры загадкавых абставінах.

23 ліпеня 1993 году адбыўся візыт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале з старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам у ЗША. Гэта быў першы такога ўзроўню візыт кіраўніка незалежнае Беларусі ў Амэрыку. У часе паездкі адбылося падпісаньне Дэклярацыі аб дачыненьнях паміж ЗША і Рэспублікаю Беларусьсю.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

23 ліпеня – Сусьветны дзень кітоў і дэльфінаў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Улічваючы важнасьць бізнэс-інтарэсаў у Эўразьвязе для гэтага рэжыму, паўплываць на палітыку Аляксандра Лукашэнкі змогуць толькі эканамічныя санкцыі з боку ЕЗ.
Станіслаў Шушкевіч

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Разьвітаньне з кардыналам Казімірам Сьвёнткам

Праграміст у калёніі працуе дворнікам, архівіст робіць скрыні

Двайны тэракт у Нарвэгіі. Больш за 90 загіблых
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG