Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартынаў едзе на сустрэчу міністраў замежных спраў «Усходняга партнэрства»


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Сустрэча адбудзецца 23 ліпеня ў Брусэлі. Мартынаў атрымаў афіцыйнае запрашэньне, паведамляе БЕЛТА.

Беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым возьме ўдзел у абмеркаваньні вынікаў працы «Ўсходняга партнэрства» і прынятай Эўразьвязам у траўні 2012 году «Дарожнай карты» на праграмы на 2012–2013 гады.

«Усходняе партнэрства» — ініцыятыва ЭЗ, накіраваная на шэсьць краін Усходняй Эўропы і Паўднёвага Каўказу: Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Ўкраіну. «Усходняе партнэрства» было заснаванае 27 краінамі-сябрамі ЭЗ і шасьцю партнэрскімі краінамі на саміце ў Празе 7 траўня 2009 году. Ініцыятыва нацэленая на ўмацаваньне адносін паміж Эўразьвязам і яго ўсходнімі суседзямі праз паглыбленьне палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.
XS
SM
MD
LG