Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крычаве на гадзіну затрымалі кур’ера «Вольнага гораду»

абноўлена

19:00 Кур’ера крычаўскай недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Мікалая Федарэнку адпусьцілі.

Як вынікае са складзенага міліцыянтамі «Пратаколу агляду месца правапарушэньня», Федарэнку затрымалі, бо ў міліцыю нібыта прыйшло ананімнае паведамленьне, што ім зьдзейсьнена правапарушэньне. У тым жа пратаколе зафіксавана, што падчас агляду ягоных асабістых рэчаў выяўлена 282 экзэмпляры выданьня «Вольны горад» — 281 вернуты.

Мікалай Федарэнка вёз з Расеі ў Крычаў сьвежы нумар «Вольнага гораду». На аўтастанцыі райцэнтру яго затрымалі. Як Федарэнка паведаміў праз тэлефон, кіраваў затрыманьнем маёр Юры Дзюбанаў. Затрыманьне працягвалася каля гадзіны.

18:00 У Крычаве затрымалі кур’ера недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Мікалая Федарэнку. Ён вёз з Расеі сьвежы нумар выданьня.

Як паведаміў Федарэнка праз тэлефон, міліцыянты, якімі кіраваў маёр Юры Дзюбанаў, перагледзелі ягоныя асабістыя рэчы, знайшлі 282 асобнікі газэты «Вольны горад» і склалі пратакол. У чым канкрэтна вінавацяць Федарэнку, ня кажуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG