Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень народзінаў Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

20 ліпеня ў Глыбоцкую калёнію накіравалася нявеста Зьмітра Наста Палажанка разам з адвакатам. Адвакату дазволілі сустрэцца са сваім падабаронным. Пасьля 20 дзён карцэру палітвязьня 18 ліпеня перавялі ў атрад, распавяла Наста Палажанка:

«Адвакат здолела пабачыць Дашкевіча. Трымаецца ён добра, ужо ў атрадзе. Ён атрымаў сёньня карэспандэнцыю, вельмі шмат лістоў, вельмі шмат віншавальных паштовак — за 20 дзён прыйшло больш за сотню. Зьміцер усім вельмі дзякуе. Зьміцер сёньня вельмі задаволены, яго ўсе віншуюць.

Ён ведае, што крымінальная справа ўжо заведзеная. Да яго ўжо прыходзілі з Глыбоцкага сьледчага камітэту — сьледчы па прозьвішчы Мяцеліца і раённы адвакат. Зьміцер адмовіўся зь імі размаўляць, нават адмовіўся назваць свае пашпартныя дадзеныя. Пазыцыя ў яго, прынамсі, такая — Зьміцер ня будзе нават рабіць выгляд, што ён успрымае гэты судовы працэс. Усё гэта ён называе цыркам і не зьбіраецца ў гэтым працэсе ўдзельнічаць. Нават да таго, што ёсьць небясьпека — працяг тэрміну, ён да гэтага ня ставіцца сур’ёзна. У сэнсе — не да тэрміну, а як да чарговай сфальсыфікаванай справы».
XS
SM
MD
LG