Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі грошай атрымаюць мэдалісты ад сваіх урадаў


Грузія заплоціць ажно 1,2 мільёны даляраў за "золата"

Грузія заплоціць ажно 1,2 мільёны даляраў за "золата"

Беларусь заплаціць па 150 тысячаў даляраў. Грузія - 1,2 млн даляраў, а вось ЗША - усяго 25 тысячаў. Спартоўцаў Вялікабрытаніі надрукуюць на паштовых марках.

Беларусь на Алімпіядзе: 23-я сярод 204-х краінаў-удзельніц. Беларускія алімпійцы здабылі 13 мэдалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных і 5 бронзавых.

Міжнародны Алімпійскі Камітэт ніколі не даваў грашовых прызоў мэдалістам. Але большасьць краінаў абяцаюць бонус-узнагароды для сваіх спартоўцаў, якія заваююць алімпійскія мэдалі. Радыё Свабода даведалася, якія ўзнагароды прапануюцца медалістам Алімпійскім гульняў у 2012 годзе у розных краінах.

Многія шчасьлівыя ляўрэаты алімпійскага золата вярнуцца на радзіму на новенькіх машынах і ў новыя кватэры.

Пачынаючы ад 1992 года, спартоўцы атрымалі права прымаць грашовыя ўзнагароды ад сваіх урадаў, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, або прыватных фондаў, якія зьяўляюцца іх партнэрамі.

Напрыклад, грузінскаму спартоўцу, каб прынесьці дадому 1,2 мільёны даляраў — дастаткова здабыць золата ў Лёндане. Залатым медалістам з Таджыкістану абяцаюць раскошны аўтамабіль. У некалькіх краінах прызёры будуць спаборнічаць за ключы ад новай кватэры.

Азербайджан дае $ 510,000 кожнаму залатому медалісту. Казахстан паабяцаў $ 250,000.

КРАІНА ЗОЛАТА СРЭБРА БРОНЗА
Грузія $1,200,000 $30,000 $20,000
Азербайджан $510,000 $255,000 $128,000
Казахстан $250,000 $150,000 $75,000
Кіргізія $200,000 $150,000 $100,000
Італія $172,200 $92,250 $61,500

Беларусь

$150,000

$75,000

$50,000

Расея $125,000 $75,000 $50,000
Пакістан $107,526 $53,763 $32,258
Украіна $100,000 $70,000 $50,000
Узьбекістан $100,000 $75,000 $50,000
Ірак $90,000 $67,000 $44,000
Іран $85,000 $55,000 $40,000
Таджыкістан $66,500 $55,000 $44,000
Босьнія і Герцагавіна $63,000 $47,300 $25,700
Францыя $61,500 $24,600 $16,000
Малдова $57,000 $40,650 $24,400
Кітай $54,000 $0 $0
Армэнія $50,000 $36,000 $24,000
Сэрбія $43,000 $37,000 $30,750
ЗША $25,000 $15,000 $10,000
Афганістан $20,000 $15,000 $10,000
Канада $20,000 $15,000 $10,000
Нямеччына $18,300 $12,300 $9,225
Вялікабрытанія $0 $0 $0


Такія ўзнагароды ня проста велізарныя па мясцовых мерках, яны значна адрозьніваюцца ад багатых заходніх краінаў, напрыклад, як Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе прапануюць $ 25000 за золата, $ 15000 за срэбра і $ 10000 за бронзу.

Урад Расеі прапануе каля $125000 за залаты мэдаль. Але, напрыклад, адміністрацыя Чалябінскай вобласьці заплоціць 1 мільён даляраў любому мясцоваму спартоўцу, які прывязе зь Лёндану залаты мэдаль.

У Іране Урад прапануе $ 85,000 за золата. Усе іранскія прызёры атрымаюць пажыцьцёвую пэнсію.

Нават самыя бедныя дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі раскашэляцца на гэтую справу. Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон заявіў, што заплоціць $ 63,000 кожнаму чэмпіёну. А найбуйнейшы прыватны банк у Таджыкістане Oriyonbonk — які належыць сваяку Рахмона — паабяцаў раскошны аўтамабіль кожнаму залатому мэдалісту.

Нават апазыцыйная Партыя ісламскага адраджэньня Таджыкістану прапануе сваю ўзнагароду — залатым мэдалістам яна падорыць аднапакаёвую кватэру ў Душанбэ.

Што тычыцца Беларусі, то Аляксандр Лукашэнка загадаў спартоўцам вярнуцца з 25 мэдалямі, зь якіх пяць павінна быць залатых. Залатыя мэдалісты атрымаюць па 150 тысячаў даляраў. У 2008 годзе залатыя мэдалісты атрымалі кватэры ў Менску. Тое ж іх чакае і сёлета, праўда, чэмпіёнка пэкінскай Алімпіяды Аксана Мянькова дагэтуль абяцаную кватэру не атрымала.

А вось у Брытаніі сумы прызоў не такія казачныя. Залатыя мэдалісты атрымаюць па 15 тысячаў даляраў пры ўмове, што іх партрэт будзе надрукаваны на паштовай марцы Вялікабрытаніі.

XS
SM
MD
LG