Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Зьмітра Дашкевіча: У мяне няма столькі сьмеласьці, як у яго


Вячаслаў Дашкевіч
Вячаслаў Дашкевіч

20 ліпеня палітвязьню Зьмітру Дашкевічу спаўняецца 31 год. Амаль тры гады зь іх Зьміцер правёў у вязьніцы. Больш за паўгода — у карцэры.

З Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі на яго новую крымінальную справу. Ён павінен выйсьці на волю 18 сьнежня 2012 году, але, мяркуючы па ўсім, ня выпусьцяць. У дзень народзінаў да Зьмітра паехалі ягоная нявеста Наста Палажанка і адвакат.

Маці Зьмітра Вольга Дашкевіч не перажыла чарговага зьняволеньня сына — у красавіку 2011 яна памерла. У Старых Дарогах па сыну сумуе бацька, Вячаслаў Уладзімеравіч. Зь ім гутарыць Іна Студзінская.

— Спадар Вячаслаў, віншуем вас з днём народзінаў Зьмітра.

— На жаль, ён гэтага не пачуе.

— Ці часта Зьміцер піша з турмы?

— Ня можа ён часта пісаць. Ён жа ў ізалятары большую частку часу сядзіць. Там жа нельга пісаць, даўно ўжо — больш за месяц — не было лістоў.

— А калі вы апошні раз бачыліся з сынам?

— Ой, я дакладна і ня памятаю. У Глыбокім сустракаліся месяцы чатыры таму... Трымаецца годна. Настрой у яго заўсёды бадзёры, кажа, каб я не хваляваўся за яго. У яго ўсё добра.

— Ваш сын зь юнацтва ў палітыцы. Ці не ўзьнікала ў вас жаданьня заняцца палітыкай?

— Не, я на гэта ня здольны. У мяне няма столькі сьмеласьці, як у яго.

— А ў каго ён у вас такі — мэтанакіраваны, адважны, адчайны? Падзяліцеся сакрэтам — як вы яго выхоўвалі?
Ніяк асабліва не выхоўвалі. Ён выхоўваўся сам.

— Ніяк асабліва не выхоўвалі. Ён выхоўваўся сам. Зьехаў у Менск, далучыўся да Маладога фронту і сам выхоўваўся.

— А ці было ў вас жаданьне як бацьку заступіцца за сына, напісаць ліст Лукашэнку, кіраўніцтву краіны?

— Усё гэта пустое. Пустая трата і часу, і нэрваў, і сіл. Пустое... Я добра памятаю, як дамагаўся, каб пабыць на судзе, калі Зьмітра другі раз судзілі, калі ён сядзеў у Шклове. Быў у начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Магілёўскай вобласьці. Той казаў, што нельга мне прысутнічаць. Дык тады я паехаў да начальніка ДВП у Менск. І той не дазволіў мне прысутнічаць. Пісалі гэтаму самаму начальніку, каб Дзіму зьмясьцілі ў калёнію бліжэй да Менску. Безвынікова. Усё гэта пустое...

— Ці прыяжджаюць да вас паплечнікі сына, ягоная нявеста Наста?

— Наста бывае ў мяне, сябры нашай сям’і зь Менску таксама наведваюць.

— А як вы спраўляецеся самі з гаспадаркай?

— Да мяне прыходзіць сацыяльны работнік, дапамагае.

— А ўсё ж такі спадзеў, што хутка вы сустрэнеце Зьмітра зь вязьніцы, ёсьць?

— На жаль, няма такога спадзеву...

— Але Наста Палажанка зараз такую кампанію падтрымкі зладзіла. Можа, будзе плён?

— Яна шмат для яго робіць. Але ня ведаю, ці будзе плён. Трэба ведаць характар нашага кіраўніка...

— Дзякуй вам! І дай Бог здароўя, каб дачакацца свайго сына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG