Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі хаваюць ахвяраў тэракту


У Ізраілі хаваюць ахвяраў нападу на ізраільскіх турыстаў у баўгарскім горадзе Бургас. У выніку выбуху, праведзенага сьмяротнікам у турыстычным аўтобусе ў сераду, загінулі, акрамя самога тэрарыста, пяцёра ізраільцянаў і кіроўца — грамадзянін Баўгарыі. Больш за 30 чалавек былі параненыя.

У чацьвер баўгарскія ўлады распаўсюдзілі відэазапіс з падазраваным у нападзе. На ёй бачны малады мужчына з доўгімі валасамі ў сонцаахоўных акулярах, які шпацыруе ў аэрапорце Бургас з заплечнікам за спінай.

У баўгарскіх СМІ учора зьявіліся паведамленьні, што аўтобус падарваў Мэхдзі Гезалі – джыхадыст альжырска-швэдзкага паходжаньня, які правёў два гады ў турме Гуантанама.

Афіцыйная Сафія пакуль не камэнтуе гэтай інфармацыі.

Ізраільскі ўрад абвінаваціў у арганізацыі тэракту Іран і зьвязаную зь ім лібанскую групоўку «Хізбала». Але яны адмаўляюць сваю датычнасьць да выбуху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG