Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: бургаскі тэрарыст – вязень Гуантанама


Аўтобус пасьля выбуху
Аўтобус пасьля выбуху

Баўгарскія СМІ абнародавалі інфармацыю пра сьмяротніка, які ўчыніў тэракт на бургаскім лётнішчы, паведамляе тэлеканал Russia Today.

Мяркуецца, што аўтобус з ізраільскімі турыстамі падарваў Мэхдзі Гезалі – джыхадыст альжырска-швэдзкага паходжаньня, які правёў два гады ў турме Гуантанама.

Афіцыйная Сафія пакуль не камэнтуе гэтай інфармацыі.

Раней паліцыя вызначыла меркаванага сьмяротніка па камэрах назіраньня на лётнішчы ў Бургасе. На яго целе былі знойдзеныя амэрыканскія правы кіроўцы на імя Жака Філіпа Мартэна, паводле ўладаў, хутчэй за ўсё, падробленыя.

Мэхдзі Гезалі – 33-гадовы ісламіст, быў арыштаваны ў Пакістане ў 2001 годзе і пазьней правёў два гады ў Гуантанама. Пазьней ён быў адпраўлены ў Швэцыю, але мясцовыя ўлады адмовіліся выстаўляць яму абвінавачаньні ў тэрарызьме. Ён быў паўторна арыштаваны на аўганска-пакістанскім памежжы ў 2009 годзе, але зноў выйшаў на волю пасьля экстрадыцыі ў Швэцыю.

Раней сёньня прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу зьвінаваціў у тэракце ісламісцкую групоўку «Хізбала», якая, паводле яго слоў, выконвала даручэньне іранскіх уладаў.

Прадстаўнікі «Хізбала» і афіцыйнага Тэгерану сёньня гэтыя закіды зьняпраўдзілі.

Выбух, як мяркуецца, учынены сьмяротнікам, здарыўся ў сераду ў той момант, калі турысты, якія прыбылі з Тэль-Авіву, сядалі ў аўтобус. Усяго загінулі сем чалавек, у тым ліку падазраваны выканаўца. Дзясяткі людзей былі параненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG