Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Тунісу атрымаў пажыцьцёвы тэрмін


Зін эль-Абідзін Бэн Алі

Зін эль-Абідзін Бэн Алі

Былы шматгадовы лідэр Тунісу Зін эль-Абідзін Бэн Алі быў завочна прысуджаны сёньня да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Вайсковы суд Тунісу прызнаў яго вінаватым у датычнасьці да гібелі 43-х маніфэстантаў падчас леташніх масавых пратэстаў у краіне, у выніку якіх Бэн Алі пазбавіўся ўлады. Акрамя экс-прэзыдэнта, суд вынес прысуды амаль 40 былым чыноўнікам зь яго атачэньня. Сярод асуджаных – экс-кіраўнік прэзыдэнцкай службы бясьпекі генэрал Алі Сэрыяці. Ён атрымаў 20 гадоў турмы.

Да 15 гадоў зьняволеньня прысуджаны былы міністар унутраных спраў Тунісу Рафік Бэлхай Касем.
XS
SM
MD
LG