Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталізаваны Рыгор Барадулін


Рыгор Барадулін, фота Сяргея Шапрана

Рыгор Барадулін, фота Сяргея Шапрана

У народнага паэта выявілі парушэньне рытму сэрца, паведаміла Эўрарадыё.

Яшчэ пры канцы мінулага тыдня паэта наведала лекарка-тэрапэўт, якая западозрыла праблему. Паводле яе накіраваньня да паэта дадому прыехала брыгада зь лечкамісіі, якая зрабіла кардыяграму і выявіла парушэньне рытму сэрца.

Лекар настояў на шпіталізацыі, хоць дзядзька Рыгор актыўна адмаўляўся – паэт вельмі ня любіць лякарні, у якіх цягам апошніх гадоў яму даводзілася ляжаць неаднойчы.

Першапачаткова вялося пра чатыры дні ў шпіталі, але на месцы лекары прынялі рашэньне пакінуць дзядзьку Рыгора прынамсі на два тыдні.

Раней у 77-гадовага Рыгора Барадуліна ўжо ўзьнікалі падобныя праблемы – тыя разы лекарам удавалася пасьпяхова, пры дапамозе кропельніц, аднавіць нармалёвы рытм сэрца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG