Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напярэдадні Рамадану ў Татарстане тэракты супраць духавенства


Сёньня раніцай пры выхадзе са свайго дому быў застрэлены намесьнік муфтыя рэспублікі Валіўла Якупаў. Праз гадзіну ўзарвалася машына муфтыя Татарстану Ілдуса Файзава. Муфтый атрымаў траўмы.

Сьледчыя органы завялі дзьве крымінальныя справы – па фактах забойства і спробы забойства, у пошуку злачынцаў задзейнічаны ўвесь асабовы склад МУС рэспублікі.

Прэзыдэнт Татарстану Рустам Мініханаў зьвязвае напад на духоўных лідэраў з тым, што яны прытрымліваліся традыцыйнага ісламу. «Зразумела, што існуюць і іншыя плыні, і тое, што адбылося сёньня – гэта яўны выклік», падкрэсьлівае Мініханаў.
XS
SM
MD
LG