Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адзначаць дзень народзінаў Зьмітра Дашкевіча


Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі заклікае далучыцца да кампаніі ў абарону Зьмітра Дашкевіча. Дашкевічу пагражае новая крымінальная справа і працяг тэрміну ў турме. Заўтра, 20 ліпеня - Дзень народзінаў Зьміцера.

«Першае, што мы ўсе можам зрабіць, гэта даслаць яму ліст ці паштоўку зь віншаваньнямі і словамі падтрымкі. Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі запрашае беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, прыйсьці 20 ліпеня а 18 гадзіне на Галоўную пошту (Urząd Pocztowy, ul.Świętokrzyska, 31/33) каб разам даслаць палітвязьню лісты і паштоўкі», - гаворыцца ў заяве Зьвязу.

Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – адна з найбольш актыўных арганізацыяў, што вядзе беларускую грамадзка-палітычную дзейнасьць у Польшчы. Кіраўнік зьвязу - беларускі студэнт з Варшавы Антось Цялежнікаў.

Зьвяз традыцыйна ладзіць у Варшаве акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Ягоныя сябры арганізавалі дзясяткі канцэртаў беларускіх музыкаў, пікетаў, дэманстрацыяў і мітынгаў у падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG