Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск. Вандалы зноў апаганілі помнік Грунвальдзкай бітве


http://volkovysk.by/wp-content/uploads/2012/07/0024.jpg

Літаральна напярэдадні 14 ліпеня ваўкавыскія ўлады аднавілі помнік у гонар 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, і вось невядомыя вандалы зноў апаганілі яго. Помнік знаходзіцца побач з вайскова-гістарычным музэем імя Баграціёна, недалёка знаходзіцца будынак Ваўкавыскага РАУС.

Мінулым разам вандалаў знайсьці не ўдалося. Цяпер нехта зноў па-барбарску адламаў ад мяча, прымацаванага да памятнага каменя, ручку. Злачынцаў пакуль не знайшлі, але ёсьць спадзеў, што іх зафіксавала відэакамэра, прымацаваная на будынку вайскова-гістарычнага музэю.

Помнік, прысвечаны 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы, быў усталяваны ў горадзе 17 ліпеня 2011 году. Гэта сталася дзякуючы калектыўнаму звароту 44 жыхароў гораду ў 2008 годзе да ўладаў з просьбай ушанаваць удзел Ваўкавыскай харугвы ў славутай бітве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG