Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адпомсьціць Ірану за выбух у Баўгарыі


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу зьвінаваціў Іран у арганізацыі сёньняшняга выбуху аўтобуса на лётнішчы баўгарскага гораду Бургас. Заявіўшы, што «ўсе прыкметы ўказваюць на Іран», Нэтаньягу заявіў, што «рэакцыя Ізраілю на іранскі тэрор будзе магутнай».

Паводле баўгарскіх уладаў, сёньня пры выбуху ў Бургасе загінулі прынамсі сямёра ізраільскіх турыстаў, два дзясяткі пасажыраў аўтобуса атрымалі раненьні. Міжнароднае лётнішча Бургасу зачыненае, авіярэйсы накіроўваюцца ў Варну.

У заяве Нэтаньягу гаворыцца, што за апошнія месяцы Іран учыніў некалькі варожых акцый супраць ізраільцян у Тайляндзе, Індыі, Грузіі, Кеніі, на Кіпры і ў іншых краінах. Напад у Бургасе – паводле ізраільскага прэм'ера, чарговы ў сэрыі падобных актаў.
XS
SM
MD
LG