Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У авіякатастрофе, якая адбылася ў мінулы панядзелак у Конга, загінулі не ўкраінцы, як паведамлялася ў СМІ, а грамадзяне Расеі і Беларусі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на расейскае МЗС.

«16 ліпеня ў раёне населенага пункту Мбуамбе, 150 км на поўнач ад кангалеской сталіцы пацярпеў крушэньне верталёт Мі-2, які належаў МУС Рэспублікі Конга. Паводле амбасады Расеі ў Бразавілі, загінуў экіпаж верталёта – грамадзянін РФ С.П.Карасьцель і грамадзянін Рэспублікі Беларусь М.Ф.Чаранкоў», – сказана ў паведамленьні, разьмешчаным у сераду на сайце МЗС Расеі.

«Расійскае пасольства ў шчыльным кантакце з уладамі Рэспублікі Конга ажыцьцяўляе падрыхтоўку дакумэнтаў, неабходных для адпраўкі астанкаў загінулых на Радзіму, адсочвае хаду расьсьледаваньня кангалескімі авіяцыйнымі спэцыялістамі прычын і абставінаў гэтага трагічнага здарэньня», – заяўляюць у расейскім МЗС.

Папярэднія выпадкі гібелі беларускіх лётчыкаў у Конга здараліся ў 2005 і 2011 гадах.
XS
SM
MD
LG