Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты пад Украінскім домам спынілі галадоўку


Пратэст каля Ўкраінскага дому
Пратэст каля Ўкраінскага дому
Дэпутаты і палітычныя актывісты, якія пратэставалі супраць прыняцьця закону аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, спынілі галадоўку пад сьценамі Ўкраінскага дому на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве.

«Вялікі дзякуй усім грамадзянам, якія падтрымлівалі нашу акцыю ў абарону ўкраінскай мовы словам і дзеяньнямі: прыносілі ежу, ахвяраваньні, парасоны, ваду. Вы нам вельмі дапамаглі і падтрымалі, дзякуючы вам нам было лягчэй адстойваць нашы правы. Асобная падзяка журналістам, якія мужна былі тут усе дні і асьвятлялі нашу дзейнасьць!», – сказана ў іх заяве, апублікаванай на Facebook.

У прэсавай службе грамадзкай ініцыятывы Ўкраінскі дом агенцтву Інтэрфакс-Украіна растлумачылі, што галадоўка спыненая ў сувязі з пагаршэньнем мэдычных паказчыкаў яе ўдзельнікаў.

Як паведаміла ўкраінская служба нашага радыё, за час акцыі ў лякарню патрапілі некалькі ўдзельнікаў галадоўкі. На 18 ліпеня галадавала 17 чалавек.

3 ліпеня Вярхоўная рада прыняла закон аб мовах. Адразу пасьля галасаваньня каля Ўкраінскага дому пачалася акцыя пратэсту, якая сабрала каля 700 чалавек. Шэраг народных дэпутатаў абвясьцілі галадоўку.

Сёньня арганізатары акцыі прынялі рашэньне перайсьці да іншых формаў пратэсту для таго, каб і далей аказваць ціск на ўладу. Плянуецца стварыць рэгіянальныя прадстаўніцтвы Камітэту абароны ўкраінскай мовы і праводзіць акцыі ў большасьці гарадоў Украіны. Удзельнікі акцыі пратэсту заявілі, што пляцоўку пад Украінскім домам пакідаюць за сабой як Народны ўнівэрсытэт, дзе ўсе ахвочыя змогуць наведваць лекцыі і творчыя мерапрыемствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG