Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцу Ўручча — 5 сутак і 20 базавых штрафу


Леанід Мажальскі

Леанід Мажальскі

Судьдзя Алена Ананіч прызнала вінаватым Леаніда Мажальскага адразу па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле артыкулу 17.1 «Дробнае хуліганства» актывіста пакаралі двума суткамі арышту. За «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў» — трыма суткамі. За «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Леанід Мажальскі мусіць выплаціць штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых велічыняў).

З залі суду Леаніда Мажальскага павезьлі ў ізалятар на Акцэсьціна, дзе ён будзе адбываць 5-дзённае пакараньне. Ён пасьпеў паведаміць «Свабодзе», што сваёй віны не прызнае і лічыць справу цалкам сфабрыкаванай.

Падчас судовага працэсу адвакат Вольга Безбародкіна зьвяртала ўвагу на станоўчыя характарыстыкі Мажальскага і на ягонае службовае становішча — ён намесьнік старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву. Паводле яе словаў, Мажальскі ня мог не ангажавацца ў справу добраўпарадкаваньня мікрараёну, таму арганізаваў дзяжурствы ў сквэры. Вольга Безбародкіна заклікала суд спыніць справу Мажальскага.

Рашэньне пакараць Мажальскага судьдзя вынесла на падставе падзеяў 4 і 5 ліпеня ў сквэры, дзе пачалі будаваць дом для спэцназу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG