Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі вы тоўстыя ў маштабе сьвету?


Траціна дарослага насельніцтва Зямлі вядзе маларухомы лад жыцьця. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным у аўтарытэтным часопісе Lancet.

Паводле справаздачы, каля 1.5 мільярдаў чалавек не выконваюць рэкамэндаваных мэдыкамі штодзённых фізычных нагрузак. У дакладзе гіпадынамія названая «пандэміяй» чалавецтва.

Экспэрты выданьня адзначаюць: калі гаворка ідзе пра неабходныя для кожнага чалавека фізычныя нагрузкі, маецца на ўвазе памяркоўная паўгадзінная фізычная актыўнасьць 5 раз на тыдзень або 20 хвілін інтэнсіўных фізычных нагрузак раз на тыдзень.

Паводле дакладу, праблема гіпадынаміі зараз найбольш востра стаіць у эканамічна разьвітых краінах. Выданьне адзначае, што памяншэньне маларухомасьці хаця б на 10% спрыяла б штогадоваму скарачэньню сьмяротнасьці на паўмільёна чалавек.

Наколькі вы тоўстыя ў параўнаньні з суайчыньнікамі і астатнім чалавецтвам?

Адпаведны калькулятар апублікаваны на сайце брытанскай ВВС.

Ён заснаваны на зьвестках дасьледаваньняў каманды навукоўцаў зь Лёнданскай школы гігіены і трапічнай мэдыцыны.

Выкарыстоўваючы зьвесткі ААН аб колькасьці насельніцтва ў 177 краінах, ацэнкі вагі людзей з розных краін Сусьветнай арганізацыі здароўя і зьвесткі пра сярэдні рост насельніцтва, дасьледнікі маглі разьлічыць сярэднія паказчыкі тоўстасьці для кожнай краіны.

Уводзячы свае паказьнікі ў адпаведныя пазыцыі ў калькулятары, Вы атрымліваеце ўяўленьне, дзе вы знаходзіцеся на шкале тоўстасьці сярод насельніцтва вашай краіны і ў сьвеце ў цэлым для вашага полу і ўзросту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG