Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Дамаску: забіты міністар абароны


Міністар абароны Давуд Раджга

Міністар абароны Давуд Раджга

Міністар абароны Сырыі генэрал Давуд Раджга загінуў 18 ліпеня ў выніку выбуху, ажыцьцёўленага сьмяротнікам ў Дамаску ля будынка службы нацыянальнай бясьпекі, — перадало сырыйскае тэлебачаньне.

Выбух адбыўся ў той момант, калі ў будынку праходзіла сумесная нарада кіраўніцтва службы бясьпекі і міністраў сырыйскага ўраду. Паводле дадзеных блізкаўсходняга карэспандэнта тэлеканалу CNN, тэракт ажыцьцявіў целаахоўнік міністра абароны. У выпадку, калі гэтая інфармацыя дакладная, становіцца зразумелым, як тэрарысту ўдалося пракрасьціся на гэты старанна ахоўваны аб’ект.

Паводле ўдакладненых дадзеных, цяжка паранена некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў і афіцэраў, у тым ліку Асэф Шаўкат — зяць прэзыдэнта краіны Башара Асада. Як сьцьвярджае лібанскі тэлеканал «Аль-Манар», Асэф Шаўкат, які атрымаў шматлікія раненьні, пазьней памёр у шпіталі. Дакладная колькасьць пацярпелых удакладняецца.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, працягваюцца баі паміж урадавымі сіламі і атрадамі паўстанцаў у шэрагу кварталаў і прадмесьцяў сырыйскай сталіцы. Паведамляецца, што гараць вайсковыя казармы, разьмешчаныя недалёка ад прэзыдэнцкага палаца.

Тым ня менш, улады заяўляюць, што баі ў Дамаску зьвязаныя зь ліквідацыяй «тэрарыстычных груп». Апазыцыя, наадварот, сьцьвярджае, што гаворка ідзе пра «фінальны наступ» супраць рэжыму Башара Асада.
XS
SM
MD
LG