Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адсочвае сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі


Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзелу Эўразіі ізраільскага МЗС Яакаў Ліўнэ 18 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

«Мы сочым за гэтай праблемай, абмяркоўваем яе пры сустрэчах як зь беларускімі, так і эўрапейскімі і амэрыканскімі калегамі. Мы стараемся абмяркоўваць гэтую праблему пры зачыненых дзьвярах, а ня ў прэсе. Трэба разумець, што Ізраіль не зьяўляецца цэнтральным гульцом у гэтай сфэры. Мы добра ведаем пазыцыі Эўропы, ЗША па гэтым пытаньні і, вядома, прыслухоўваемся да іх», — заявіў Ліўнэ.

Ён таксама адзначыў, што палітычны дыялёг паміж Беларусьсю і Ізраілем «за апошнія гады зрабіўся часьцейшым, узьнікла лепшае разуменьне паміж краінамі», перадае БелаПАН.

Пасол Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал паведаміў, што краіны «падтрымліваюць вельмі добры дыялёг, дзе закранаюцца і гэтыя пытаньні».

«Ёсьць шмат рэчаў, пра якія казаць адкрыта няма сэнсу толькі дзеля адной прычыны — каб не пашкодзіць працэсам, якія намеціліся і ажыцьцяўляюцца сёньня».

Шагал таксама адзначыў, што правы чалавека для Ізраіля — гэта «базавае пытаньне, краевугольнае паняцьце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG