Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску раздавалі запалкі з надпісам «Выбары? Не гуляй з агнём! БАЙКОТ»


фота БХД

фота БХД

Маладыя хрысьціянскія дэмакраты 18 ліпеня ў розных месцах Менску правялі акцыю пад назвай «Выбары? Не гуляй з агнём!».

Яны раздавалі мінакам запалкі з надпісам «Выбары? Не гуляй з агнём! БАЙКОТ», а таксама з інтэрнэт-адрасам сайту кампаніі «Байкот» — bajkot.org.

Такім чынам актывісты заклікалі грамадзян ня ўдзельнічаць у выбарчым фарсе і далучыцца да кампаніі байкоту, перадае прэс-служба БХД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG