Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільнік – у 75% насельнікаў Зямлі


Прыкладна тры чвэрці жыхароў плянэты маюць доступ да мабільнага тэлефона і мабільнай сувязі - пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы Сусьветнага банку.

Колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі вырасла зь менш чым 1 мільярда ў 2000 годзе да больш за 6 мільярдаў цяпер, пры гэтым 5 млрд. - у краінах разьвіцьця. Валоданьне некалькімі тэлефонамі робіцца ўсё больш распаўсюджаным, мяркуючы па тым, што іх колькасьць хутка перавысіць колькасьць чалавечай папуляцыі.

Паводле дакладу ў 2011 годзе карыстальнікі мабільнікамі загрузілі на свае тэлефоны больш за 30 мільярдаў адзінак мабільных дадаткаў - праграмнага забесьпячэньня, якое пашырае магчымасьці тэлефона, напрыклад, мабільныя кашалькі, навігатары, праграмы для чытаньня і г. д.

У табліцы, пададзенай ніжэй, прыводзяцца дадзеныя з справаздачы Сусьветнага банку (паводле стану на 2010 год) пра дынаміку ахопу мабільнай сувязьзю насельніцтва Беларусі і суседніх зь ёй краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG