Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багушэўскім шпіталі зноў галадаюць сухотнікі


У Багушэўскім абласным сухотным шпіталі ў Віцебскай вобласьці зноў узмацніўся ціск на хворых, якія выказваюць сваю нязгоду з мэтадамі лекаваньня.

Галоўны ўрач шпіталя Натальля Лясная адмовілася камэнтаваць сытуацыю «Свабодзе»:

«Паслухайце, не турбуйце мяне болей. Хопіць. Я не хачу нават слухаць».

Паводле хворых, згодна са статыстыкай, іх харчаваньне знаходзіцца ў адпаведнасьці з нормамі міністэрства аховы здароўя, але насамрэч не адрозьніваецца ад пайкі для асуджаных у турмах, перадае прэс-служба БХД.

Таксама хворыя выступаюць супраць «новых» мэтадаў лекаваньня, якія ўжывае адміністрацыя шпіталя і якія ў сусьветнай практыцы лічацца састарэлымі, а ў краінах Эўрапейскага Зьвязу не выкарыстоўваюцца ўжо 40 гадоў.

«Мэтады лекаваньня патрабуюць найхутчэйшага рэфармаваньня па ўсёй тэрыторыі таталітарнай дзяржавы. З мэтай хаваньня фактаў незадаволенасьці пацыентаў адміністрацыя працягвае ціснуць на хворых. Я вымушаны абвясьціць з 17 ліпеня галадоўку з адмовай ад прыёму ўсіх лекаў. З павагай да ўсіх неабыякавых інвалід другой групы Такаровіч Мікалай Сямёнавіч», — адзначыў у сваёй заяве пацыент шпіталя.
XS
SM
MD
LG