Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывістаў антыядзернай кампаніі


Ірына Сухій, архіўнае фота

Ірына Сухій, архіўнае фота

У Менску затрыманыя актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Тацьцяна Новікава, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Экадом" Ірына Сухій, каардынатар, маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч і расейскі фізык-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Агенцтву БелаПАН старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій паведаміла, што сёньня ў 11.33 ёй прыйшло СМС-паведамленьне пра тое, што Новікава і Ажароўскі знаходзяцца ў УУС Ленінскага раёну Менску. Падрабязнасьці затрыманьня невядомыя.

У 12.00 Новікава, Ажароўскі і Сухій зьбіраліся перадаць у амбасаду Расеі ў Менску адкрыты зварот супраць падпісаньня генэральнага кантракту на будаўніцтва АЭС. Падпісаньне генкантракту заплянаванае сёньня ў рамках візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Пазьней Сухій даслала журналістам СМС-паведамленьне, што яе таксама затрымалі.

У адкрытым звароце беларускіх эколягаў гаворыцца, што яны пасьлядоўна выступаюць за захаваньне Беларусьсю бязьядзернага статусу, супраць рашэньня аб будаўніцтве беларускай АЭС, прынятага аўтарытарна, без уліку меркаваньня грамадзкасьці і экспэртаў.
XS
SM
MD
LG