Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў у Менску сустрэнецца з Лукашэнкам


Аляксандар Луашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў, архіўнае фота
Аляксандар Луашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў, архіўнае фота

Старшыня ўрада Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў 18 ліпеня прыбыў з рабочым візытам у Беларусь, дзе сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і правядзе перамовы з прэм’ерам Міхаілам Мясьніковічам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада Расеі.

Мядзьведзеў Мясьніковіч правядуць пасяджэньне савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі Расеі.

Падчас пасяджэньня «плянуецца абмеркаваць справаздачу аб выкананьні бюджэту саюзнай дзяржавы вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2011 год, а таксама пытаньні аб балянсах паліўна-энэргетычных рэсурсаў, аб фармаваньні функцыянаваньні аб’яднанай транспартнай сыстэмы, аб рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага разьвіцьця саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады,
канцэпцыі праграм у розных сфэрах», — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, як паведаміла Інтэрфаксу крыніца ва ўрадзе Расеі, падчас сустрэч у Менску Мядзьведзеў абмяркуе пытаньне аб рэалізацыі дамоўленасьцей паміж Расеяй, Беларусьсю Казахстанам, дасягнутых падчас нядаўняга бізнэс-форуму ў Пецярбургу. Будуць абмяркоўвацца таксама практычныя крокі па ўзаемадзеяньні
Расеі Беларусі ў сувязі з уступленьнем Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Падчас візыту Мядзьведзева ў Менск можа таксама абмяркоўвацца тэма «завуаляваных» паставак Беларусьсю расейскіх нафтапрадуктаў у трэція краіны. Гэтую тэму уздымаюць расейскія экспэрты, ва ўрадзе Расеі яе называюць «дастаткова сур’ёзнай». Адмыслоўцы нафтагазавага комплексу Расеі адзначылі рэзкі рост беларускага экспарту ў трэція краіны «спэцыфічных тавараў», у
назьве якіх не згадваецца слова «нафта». Тавары ідуць як «растваральнікі», але фактычна яны зьяўляюцца расейскім нафтапрадуктам.

На іх думку, гэта зьяўляецца парушэньнем двухбаковага пагадненьня аб пастаўках выкарыстаньні расейскіх энэрганосьбітаў ў Беларусь.

Паводле сябра расейскай дэлегацыі, у Менску можа быць узьнята таксама пытаньне аб удзеле расейскага бізнэсу ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

«Малады Фронт» зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Расеі праз расейскую амбасаду ў Менску ў сувязі з паўторным арыштамі маладафронтаўцаў і іншых моладзевых лідэраў зьвязаных з чарговым візытам высокапастаўленых асобаў Расеі ў Беларусь. У звароце паведамляецца пра тое, што 17 ліпенія былі арыштаваныя Ўладзімер Яроменак, Кася Галіцкая, Раман Васільеў і Іван Амельчанка.

«Просім вас як чалавека прагрэсіўнага і цывілізаванага ўмяшацца ў сытуацыю і спрыяць вызваленьню дадзеных грамадзянаў, каб наперад не ствараць вакол сваіх прыездаў злавеснага арэолу бессэнсоўных затрыманьняў, грукату дубінак і казэматнай сырасьці», — пішуць аўтары звароту. Яны спадзяюцца, што Дзмітры Мядзьведзеў «паспрыяе вызваленьню палітычных зьняволеных у Рэспубліцы Беларусь»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG