Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцаў украінскай мовы падтрымалі беларусы


Кіеў, 17 ліпеня 2012 году
Кіеў, 17 ліпеня 2012 году
У аўторак сваю падтрымку галадоўнікам на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве выказалі беларускія грамадзкія актывісты. Прадстаўнікі некалькіх беларускіх арганізацый правялі пад сьценамі Ўкраінскага дому акцыю салідарнасьці, распавёўшы аб практыцы двухмоўя ў іх краіне. Акцыя галадоўкі грамадзкіх актывістаў у абарону ўкраінскай мовы праходзіць у Кіеве ўжо 11 дзён.

Беларускія актывісты разгарнулі на прыступках Украінскага дому традыцыйны, але неафіцыйны бел-чырвона-белы сьцяг. Каля 10 чалавек прыйшлі зь лёзунгамі «Слава Ўкраіне!» і «Жыве Беларусь!», дэманструючы падтрымку пратэстоўцам на Эўрапейскай плошчы.

Паводле аднаго з арганізатараў акцыі, кіраўніка беларускага руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, яны прыйшлі засьцерагчы ўкраінцаў ад «беларускага сцэнара», паколькі бачаць паралелі паміж нядаўна прынятым украінскім законапраектам аб дзяржаўнай моўнай палітыцы і падзеямі 1995 году, калі пасьля рэфэрэндуму ў Беларусь расейскую мову зрабілі другой дзяржаўнай.

Вячаслаў Сіўчык: «На жаль, ААН некалькі гадоў таму прызнала беларускую мову адной з такіх, якія зьнікаюць у сьвеце. Калі Лукашэнка прыходзіў да ўлады, амаль 80 адсоткаў школьнікаў у краіне навучаліся на беларускай, цяпер гэта – 16 адсоткаў, прычым абсалютная большасьць – гэта вясковыя школы. А што такое вясковыя школы? Па некалькі вучняў усяго».
Абаронцаў украінскай мовы ў Кіеве падтрымалі беларусы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:49 0:00
Наўпроставы лінк

Іншай праблемай у Беларусі зьяўляецца тое, што беларуская мова стала асацыявацца з прыналежнасьцю да апазыцыі, адзначыў іншы актывіст Яраслаў Грышчэня. На радзіме яго прыцягвалі да адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі Малады Фронт.

«Падчас выбараў, падчас нейкіх палітычных падзеяў у Беларусі, калі чалавек ідзе па вуліцы і размаўляе на беларускай мове, яго могуць арыштаваць, матывуючы гэта тым, што ён груба лаецца», – кажа актывіст.

Раней аб салідарнасьці з абаронцамі ўкраінскай мовы заяўлялі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў шэрагу эўрапейскіх краін, Канадзе і Злучаных Штатах.

Цяпер пад Украінскім домам галадае 11 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG