Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія апазыцыянэры ўцякаюць на Захад празь Беларусь


Анастасія Рыбачэнка

Анастасія Рыбачэнка

Удзельніца падзеяў на Балотнай плошчы 6 траўня ў Маскве Анастасія Рыбачэнка, якая папрасіла палітычнага прытулку ў Нямеччыне, распавяла пра прычыны сваіх уцёкаў, перадае партал Newsru.com.

У інтэрвію DW-World.De дзяўчына распавяла, што пасьля мітынгу на Балотнай яна была арыштаваная на пяць сутак, а затым была вымушаная сысьці ў падпольле – не жыла па месцы прапіскі, не карысталася мабільным тэлефонам і зьвяла сустрэчы зь сябрамі да нуля.

«Я зразумела, што мне няма сэнсу заставацца ў Расеі, таму што ўсё, што я раблю, я раблю ў інтэрнэце. Я вырашыла зьезьдзіць у Эўропу, пазнаёміцца з расейскімі актывістамі за мяжой. Мы праводзілі акцыю пратэсту супраць прысутнасьці «Адзінай Расеі» на сэкцыі ПАРЭ ў Страсбуры. Перад ад'ездам з Расеі я меркавала, што мяне могуць затрымаць, таму я выяжджала празь Беларусь», – заявіла яна журналістам.

Тым часам невыязныя зь Беларусі апазыцыянэры шукаюць шлях у эўрапейскую сталіцу праз Расею і далей трэція краіны. Сытуацыя застаецца магчымай, пакуль у кожнай краіне дзейнічае свой «чорны сьпіс» і яны не аб'яднаныя.
XS
SM
MD
LG