Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязны журналіст Міхальчанка хоча быць дэпутатам


Аляксей Міхальчанка

Аляксей Міхальчанка

Аляксей Міхальчанка — вядоўца палітычных праграм на АНТ — зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэньні ў дэпутаты ў Полацкай акруговай выбарчай камісіі — паведамляе «Вясна».

Міхальчанка вядомы як вядоўца праграмы «Як ёсьць. Вынікі», у якой рэгулярна крытыкуе апазыцыю. Нарадзіўся ён у Полацку ў 1973 годзе.

Аляксей Міхальчанка знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім забаронены выезд у краіны ЭЗ. Разам зь іншым праўладным прапагандыстам Вадзімам Гігіным яны спрабавалі аспрэчыць свой статус і падавалі пазоў у Эўрапейскі суд у Страсбургу.
XS
SM
MD
LG