Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» просіць Мядзьведзева паўплываць на Лукашэнку


«Малады фронт» зьвяртае ўвагу прэм’ер-міністра Расіі Дзьмітрыя Мядзьведзева на затрыманьні беларускіх грамадзянаў. Па меркаваньні аўтараў звароту, яны адбываюцца «ў сувязі зь візытам Мядзьведзева» ў Менск. У звароце паведамляецца пра тое, што 17 ліпенія былі арыштаваныя Уладзімер Яроменак, Кася Галіцкая, Раман Васільеў і Іван Амельчанка.

«Просім вас як чалавека прагрэсіўнага і цывілізаванага ўмяшацца ў сытуацыю і спрыяць вызваленьню дадзеных грамадзянаў, каб наперад не ствараць вакол сваіх прыездаў злавеснага арэолу бессэнсоўных затрыманьняў, грукату дубінак і казэматнай сырасьці», — пішуць аўтары звароту. Яны спадзяюцца, што Дзмітры Мядзьведзеў «паспрыяе вызваленьню палітычных зьняволеных у Рэспубліцы Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG