Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы беларускамоўны падкаст на iTunes


Так выглядае старонка беларускай службы Радыё Свабода на iTunes
Так выглядае старонка беларускай службы Радыё Свабода на iTunes

Беларуская служба Радыё Свабода прэзэнтавала новую старонку cвайго аўдыёпадкасту на iTunes. Празь яе вы можаце падпісацца на сьвежыя перадачы Радыё Свабода, а таксама слухаць радыё ў рэжыме онлайн. Гэта першы беларускамоўны падкаст на iTunes.

Падкаст даступны ў беларускім iTunes Store. Каб падпісацца, дастаткова на сваім кампутары, iPhone, iPod ці iPad увайсьці ў iTunes i ўвесьці ў радку пошуку «Радыё Свабода». Тады вы зможаце выбраць перадачу ці разьдзел, якія вас цікавяць, і падпісацца на абнаўленьні — «Subscribe». Новыя выпускі перадачаў будуць аўтаматычна загружацца ў ваш iTunes.

Радыё Свабода прапануе 9 перадачаў, на якія вы можаце падпісацца:

Вынікі дня. Вечаровы госьць, сацыяльныя досьледы, галасы людзей
Падарожжы Свабоды. Паездкі нашых карэспандэнтаў па гарадах і вёсках Беларусі
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету. Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
Онлайн-канфэрэнцыя. Радыёварыянт онлайн-канфэрэнцыі на сайце svaboda.org
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. Суб’ектыўны погляд Альгерда Бахарэвіча на беларускую літаратурную спадчыну.
Званочкі. Ян Максімюк абмяркоўвае ідэі і прапановы ад нашых слухачоў
Паштовая скрынка 111. Агляд лістоў ад слухачоў
Праскі акцэнт. Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня
Экспэртыза Свабоды. Экспрэс-аналіз бягучых падзеяў

Падпісацца на УСЕ ПЕРАДАЧЫ







Падкастынг (анг. podcasting) — новая тэхналёгія вяшчаньня ў Інтэрнэце. Яна дазваляе аўтаматызаваць працэс падпіскі і спампоўваньня аўдыё на партатыўныя mp3-плэеры або на кампутар. Тэрмін падкастынг утвораны ад двух словаў: ад назвы iPod (вядомага mp3-плэера кампаніі Apple) і ангельскага слова broadcasting (радыёвяшчаньне).

XS
SM
MD
LG