Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Літоўскі шпіён» — былы беларускі вайсковец?


КДБ сьцьвярджае, што «літоўскі шпіён» — былы беларускі вайсковец, які з 2002 году жыў са сваёй сям’ёй у прыгарадзе Вільні.

«Грамадзяніну Ф.», на думку беларускага КДБ, літоўская выведка выдала сродкі на камэрцыйную дзейнасьць у Беларусі.

У інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік КДБ Артур Стрэх паведаміў, што задачай «літоўскага шпіёна» быў збор інфармацыі пра функцыянаваньне ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь«.

МЗС Літвы афіцыйна назваў заявы беларускага КДБ інсынуацыяй, якая не спрыяе паляпшэньню двухбаковых стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю. Міністэрства абароны ад камэнтароў адмовілася — паведамляе Delfi.

Інфармацыя пра затрыманьне «літоўскага шпіёна» зьявілася на сайце КДБ 12 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG