Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін арыштаваны ў «мядзьведжай справе»?


СІЗА (сьледчы ізалятар) КДБ

СІЗА (сьледчы ізалятар) КДБ

Як паведамляе сайт «Беларускі партызан», спасылаючыся на ўласныя крыніцы, у сьледчым ізалятары КДБ (гэтак званай «амэрыканцы») ужо 11 дзён знаходзіцца пад вартай Сяргей Башаміраў.

Сяргей займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін. Магчыма, швэды, якія ўдзельнічалі ў «плюшавай бамбардзіроўцы» і здымалі дзеяньні пілётаў зь зямлі, зьвярталіся да яго або наймалі ў яго жыльлё.

Сяргею Башаміраву прад’явілі абвінавачваньне паводле артыкула 371, ч.3 «Наўмыснае незаконнае перасячэньне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай».

КДБ адмаўляецца камэнтаваць любую інфармацыю пра затрыманых у справе «мядзьведжага дэсанту». Факт узбуджэньня крымінальнай справы ў дачыненьні да Сяргея Башамірава таксама не камэнтуецца — паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG