Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івану Амельчанку прысудзілі 12 сутак


Іван Амельчанка на Чарнобыльскім шляху. 26 красавіка 2012

Іван Амельчанка на Чарнобыльскім шляху. 26 красавіка 2012

У Менску 17 ліпеня быў затрыманы актывіст, аўтар нашумелага пэрфомансу «Мусарок» Іван Амельчанка.

Прыкладана пасьля 11 гадзін раніцы Іван выйшаў з дому на запланаваную сустрэчу і больш ягоны тэлефон не адказвае. У 13.15 стала вядома. што Амельчанку даставілі ў суд Ленінскага раёна Менска. Яго абвінавацілі у непадпарадкааваньні супрацоўнікам мілыцыі (арт. 23.4 КаАпП РБ). Справу разглядаў судзьдзя Запасьнік.

Падобным чынам ён быў затрыманы 26 чэрвеня і пакарны адміністратыўным арыштам на 15 сутак за брыдкаслоўе. Агулам за два месяцы Амельчанка правёў за кратамі 40 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
XS
SM
MD
LG