Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты робяць агляд у аршанскага актывіста

абноўлена

Ігар Казьмярчак
Ігар Казьмярчак

Актывіст аршанскай моладзевай суполкі «Зьвяз» Ігар Казьмярчак пасьпеў паведаміць праз тэлефон, што да яго прыйшлі міліцыянты, каб правесьці агляд у кватэры. І што гэта нібыта зьвязана зь дзейнасьцю незалежнага сайта www.orsha.eu.

16:30 Пасьля аглядаў у дзьвюх кватэрах у Ігара Казьмeрчака канфіскавалі яшчэ дзьве «флэшкі» і 3G-мадэм. І патлумачылі, чым выклікана цікаўнасць да яго з боку міліцыі.

Як высветлілася, агляд праводзілі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі, прастытуцыяй і гандлем людзьмі, апавёў Ігар Казьмярчак:

«Мне сказалі, што на сайце orsha.eu заўважылі спасылку на сайт парнаграфічнага зместу. Я не валодаю ў дастаковай ступені рознымі кампутарнымі тэхналёгіямі, каб адказаць, ці магло такое здарыцца. Тым больш, што зараз ніякіх спасылак на порнасайты ў нас няма, а заўважылі нешта такое яшчэ месяц таму. Чаго адразу не прыйшлі па „сыстэмнік“ і „флэшкі“? Відаць, таму, што тады яшчэ было далёка да выбараў».

Ігар Казьмярчак не выключае, што супрацоўнікі міліцыі цікавяцца інфармацыяй у ягоным кампутары, бо ён зьяўляецца доўгатэрміновым назіральнікам за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

12:00 Пакуль Ігар Казьмярчак не адказвае на званкі на мабільны тэлефон. Да яго паехалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты.

Як паведамілі сябры Ігара Казьмерчака, з кватэры па вуліцы Магілёўскай, дзе актывіст жыве з бацькамі, міліцыянты вынесьлі сыстэмны блёк кампутара. А хлопца павезьлі на агляд яшчэ адной кватэры па вуліцы Чырвонагвардзейскай, якая належыць яго сям’і.

Сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў, на ім публікуюцца навіны рэгіёну, у тым ліку і пра ініцыятывы мясцовых дэмакратычных актывістаў і апазыцыянэраў, а таксама моладзевай суполкі «Зьвяз». Сярод іх — навіны пра збор матэрыялаў, зьвязаных зь месцам расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы «Кабыляцкая гара», пра заплянаваны пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, апытаньне «Што вы будзеце рабіць у дзень выбараў 23 верасьня?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG