Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды: Васільеву — 12, Яроменку — 15 сутак. Галіцкая на Акрэсьціна


Актывістаў «Маладога фронту» Ўладзя Яроменку і Рамана Васільева прывезьлі ў Кастрычніцкі раённы суд Менску. Пра гэта паведаміла праваабаронца Алеся Якубоўская.

17:50 Праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што маладафронтаўка Кася Галіцкая знаходзіцца на Акрэсьціна. Судзіць яе будуць 18 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну. Калі адбудзецца суд, невядома.

17:20 Касю Галіцкую будуць судзіць за хуліганства

Яна знаходзіцца ў Маскоўскім судзе — паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Маладафронтаўку Галіцкую затрымалі ў Доме правасудзьдзя, калі яна назірала за працэсамі над Уладзімерам Яроменкам і Раманам Васільевым.

15:10 У Кастрычніцкім судзе Менску на 15 сутак асуджаны актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак. Паводле сьведак-міліцыянтаў, ён нібыта брыдкасловіў на вуліцы а 7.40 раніцы. Зараз у Маскоўскім судзе праходзіць суд над Касяй Галіцкай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

14:00 Маладафронтаўца Рамана Васільева асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за нецэнзурную лаянку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле сьведак-міліцыянтаў, актывіст публічна брыдкасловіў на вуліцы а 7.40 гадзіне раніцы. Прысуд вынесла судзьдзя Кастрычніцкага суду Лапко.

У Кастрычніцкім судзе таксама маюць разглядаць адміністрацыйную справу маладафронтаўца Ўладзя Яроменка, якога затрымалі разам з Раманам Васільевым.

Зьвестак пра месцазнаходжаньне актывіста Рамана Пратасевіча праваабаронца ня мае. Паводле Алесі Якубоўскай, неўзабаве маюць пачацца працэсы над Яроменкам і Васільевым, якіх вінавацяць у дробным хуліганстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG