Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЗША выкарыстаюць усе магчымасьці, каб Іран не атрымаў ядзернай зброі»


Пра гэта заявіла ў Ерусаліме дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан пасьля перамоваў з кіраўнікамі Ізраілю. Яна сказала, што ўсе аддаюць перавагу дыпляматычнаму рашэньню, і падкрэсьліла, што ЗША і Ізраіль знаходзяцца «на адным баку» ў стаўленьні да Ірану.

Паводле Клінтан, ніводная з прапановаў, якія выказваў Тэгеран да гэтага часу, ня можа стаць адпраўным пунктам для ўрэгуляваньня сытуацыі вакол ядзернай праграмы Ірану. Гаворачы аб праліцьці крыві ў Сырыі, Клінтан сказала, што Вашынгтон працуе цяпер над новай рэзалюцыяй ААН, якая "будзе мець наступствы" для Дамаску.

Падчас сустрэчаў з прэзыдэнтам Ізраілю Шымонам Пэрэсам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Біньямінам Нэтаньягу дзяржсакратар ЗША падкрэсьліла важнасьць захаваньня мірнай дамовы паміж Ізраілем і Эгіптам, дзе нядаўна адбылася зьмена ўлады. На перамовах гаворка ішла і аб блізкаўсходнім мірным працэсе. Гілары Клінтан заявіла аб неабходнасьці тэрміновага аднаўленьня дыялёгу паміж ізраільцянамі і палестынцамі.

Гэта быў першы візыт дзяржсакратара ЗША ў Ізраіль за апошнія два гады.
XS
SM
MD
LG