Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі перабежчык: Асад гатовы ўжыць хімічную зброю


Наваф Фарэс
Наваф Фарэс

Высокапастаўлены сырыйскі палітык, які перайшоў на бок апазыцыі, сказаў у інтэрвію Бі-бі-сі, што рэжым Башара Асада гатовы ўжыць хімічную зброю, калі апынецца ў безвыходным становішчы.

Наваф Фарэс, былы пасол Сырыі ў Іраку, заявіў, што, паводле непацьверджаных зьвестак, гэткая зброя, магчыма, ужо было выкарыстана.

Ён таксама сказаў, што выбухі бомбаў, якія адбыліся ў розных гарадах Сырыі, былі арганізаваны прадстаўнікамі рэжыму супольна з баевікамі "Аль-Каіды".

Тым часам у аўторак спэцпрадстаўнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Кофі Анан сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным для абмеркаваньня сытуацыі ў Сырыі.

Расея застаецца галоўным саюзьнікам сырыйскага ўраду, і сустрэча Анана з Пуціным адбываецца на фоне патрабаваньняў міжнароднай супольнасьці ўжыць да рэжыму Башара Асада больш жорсткія захады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG