Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Сурапіна: «Экспэртыза пакажа, што сын ня мае дачыненьня да гісторыі з самалётам»


Антон Сурапін. Фота vk.com

Антон Сурапін. Фота vk.com

Раніцай 17 ліпеня маці фатографа Антона Сурапіна, якога затрымаў КДБ, сустрэлася з адвакатам.

Алена Сурапіна паведаміла «Свабодзе»:

«Заключылі дамову з адвакатам на абарону сына. Вядома, што ён знаходзіцца ў камэры для дваіх чалавек, на ўмовы не скардзіцца і аптымізму не губляе. У КДБ зараз ідзе экспэртыза кампутарнай тэхнікі, якую у яго забралі. Сказалі, што калі пацьвердзіцца, што гэтыя здымкі яму даслалі, а не сам ён іх ўвёў, то яго адпусьцяць. Я перакананая, што гэтак і будзе, бо ён мне раней сам распавядаў пра гэта. Што экспэртыза пакажа ягоную недатычнасьць да гісторыі з самалётам.»

Алена Сурапіна таксама паведаміла, што сёньня павязе сыну перадачу.

Студэнт інстытуту журналістыкі БДУ, фатограф Антон Сурапін быў затрыманы КДБ 13 ліпеня на сваёй кватэры. КДБ зацікавілася адкуль у Антона Сурапіна ўзяліся здымкі плюшавых мядзьведзікаў, якія ён выклаў у інтэрнэт. Раніцай 4 ліпеня швэдзкае выданьне «The Local» паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.


Антон Сурапін падазраецца ў садзейнічаньні злачынцам

Садзейнічаньне незаконнаму перасячэньню мяжы групай асобаў — у гэтым злачынстве падазраецца фатограф Антон Сурапін.

«Яшчэ раз удакладню, што яму ня выстаўленае такое абвінавачаньне, а ён толькі падазраецца. Што быццам садзейнічаў групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Учора адбыўся першы допыт», — паведаміў «Свабодзе» намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец са спасылкай на адваката, які аказваў дапамогу Антону Сурапіну 16 ліпеня.

Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня. З таго часу студэнта інстытуту журналістыкі БДУ трымаюць у ізалятары КДБ «амэрыканка».
XS
SM
MD
LG