Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы суд за права на выезд. Анатоля Лябедзькі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Сёньня у 14.30 у Цэнтральным судзе Менску адбудзецца разгляд пазову старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, які аспрэчвае ўнясеньне ў сьпісы невыязных.

Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні яго канстытуцыйнага права на свабоду перамяшчэньня.

«Наколькі я ведаю, пакуль што дзеяньне Канстытуцыі ў Беларусі не прыпынена. А з гэтага вынікае, што напісанае там павінна выконвацца на практыцы. І за свае правы трэба змагацца, выкарыстоўваючы ўсе магчымасьці, нават гэты суд», — заявіў Лябедзька.

7 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы памежнікі заявілі Лябедзьку: «Кампутар выдае, што вам забаронены выезд зь Беларусі».

«Мне аддалі пашпарт і талён, у якім стаіць штамп „анулявана“ права выезду і ўказана на вяртаньне ў РБ», — удакладніў палітык.

У Цэнтральным судзе Менску працягваюцца паседжаньні па скаргах грамадзкіх дзеячаў, якія трапілі ў адмысловыя сьпісы і не змаглі выехаць за мяжу. 16 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менску з прамежкам у дзьве гадзіны пачаліся, але былі адкладзеныя з аднолькавым вынікам суды па скаргах невыязных старшыні БХК Алега Гулака, і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, да якога маюць прэтэнзіі скаржнікі, у суд не зьявіліся..

Разгляд скаргі Алега Гулака адбудзецца а 10-й раніцы 21 ліпеня. Ужо праз 2 гадзіны, на 12 дня, гэтая ж судзьдзя прызначыла разгляд скаргаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бандарэнкі.

У чэрвені ў Маскоўскім судзе Менску разглядалася аналягічная скарга праваабаронцы Гары Паганяйлы да Мін’юсту і МУС. Скарга была адхіленая, хоць у судзе агаласілі даведку з Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС, паводле якой Гары Паганяйлы няма ў сьпісе невыязных. «Гэта аказалася праўдай — пасьля суду я двойчы зьезьдзіў за мяжу без праблемаў», — паведаміў Гары Паганяйла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG